03.04.2024

Заява “Нацыянальна-дэмакратычнай плятформы» аб зьдзейсьненьні антыбеларускімі сіламі грубай палітычнай афёры

Заява Грамадзка-палітычнага аб’яднаньня “Нацыянальна-дэмакратычная плятформа» аб зьдзейсьненьні антыбеларускімі сіламі грубай палітычнай афёры й палітычнай альтэрнатыве

Беларуская дэмакратычная супольнасьць сёньня ўсё больш настойліва патрабуе перафарматаваньня апазыцыйнага палітычнага поля, а таксама  й структураў, якія ймкнуцца яго прадстаўляць. Адной з такіх структураў зьяўляецца Каардынацыйная рада (КР), якая ня мае ні легытымнага мандату, ні адпаведных паўнамоцтваў на прадстаўленьньне белаоускіх інтарэсаў.
Уьсведамляючы ключавую ролю прадстаўнічага йнстытуту ў адбудове йнстытутаў новай беларускай улады, ГПА “Нацыянальна-дэмакратычная плятформа” (ГПА “НДП”) у восені 2023 года прапанавала беларускай грамадзкасьці йдэю стварэньня паўнавартсанага легытымнага йнстытуту парляманцкага тыпу (наколькі гэта магчыма ў сёньняшніх умовах).  А каб гэта прапанова стала агульнай дамоўленасьцью ўсіх дэмакратычных сілаў,прапанавала йдэю Круглага стала, па вынікам дзейнасьці якога можна б было прыняць рашэньні аб парадку стварэньня такога йнстытуту, акрэсліць яго місію й паўнамоцтвы, вызначыць парадак правядзеньня выбараў у яго й інш. Пасьля чаго разгледзіць і зацьвердзіць прынятыя рашэньні на Кангрэсе дэмакратычных сілаў.
Не абмяжоўваючыся толькі гэтым, ГПА “НДП”, былі прапанаваны дэтальна распрацаваныя йнстытуцыянальныя мэханізмы фармаваньня такога йнстытуту, які ў далейшым сфармаваў бы й іншыя йнстытуты белаларускай улады, увёў бы іх дзейнасьць у прававое рэчышча.
З ідэяй правядзеньня Круглага стала напачатку пагадзіліся ўсе асноўныя суб’екты грамадзка-палітычнага поля, у т. л. КР, у асобе сваіх прадстаўнікоў. Аднак  у далейшым, пад націскам з боку Офіса Ціханоўскай (Офіс). і Аб’яднанага пераходнага габінэту (АПГ), КР адышла ад ранейшых дамоўленасьцяў, што было сьведчаньнем яе несамастойнасьці й заангажаванасьці ў несумленныя палітычныя гульні. Як вынік, замест ідэі Крунлага стала КР прапанавала йдэю Грамадзкага аргкамітэту па арганізацыі выбараў. 
Практычная рэалізацыя йдэі Грамадзкага аргкамітэту стала, аднак, толькі вульгарнай прафанацыяй  ідэі Круглага стала. Цалкам  былі падмененыя функцыі й задачы Круглага стала, крайне несумленным і недэмакратычным шляхам быў сфармаваны склад Грамадзкага аргкамітэту, які больш  чым на 2/3 складаўся з прадстаўнікоў КР, АПГ і Офісу (павінна было быць ня больш, чым па аднаму прадстаўніку ад аднаго суб’екта). Больш таго, паралельна з Грамадзкім аргкамітэтам была створана Упаўнаважаная працоўная група, асноўнай задачай якой было ня пошук адказзных грамадкіх рашэньняў, а перасьледваньне выключна асабістых інтарэсаў.
Патрэбна адзначыць, што стварэньне УПГ толькі фармальна афарміла ўжо йснаваўшы нефармальны парадак прыняцьця рашэньняў (т. зв.“дагаварняк”) у вузкім коле асобаў (паміж прадстаўнікамі КР, АПГ і Офіса Ц.). і было разьлічана на недасьведчанасьць і палітычнае невуцтва адных і крывадушную згоду другіх. Апафэозам жа гэтых маніпуляцыяў стала  навязваньне грамадзкім суб’ектам 4-х узройневай сыстэмы прыняцьця рашэньняў, па схеме: Грамадзкі аркамітээт– фракцыя КР – агульны сход КР –Офіс.  І гэта пры тым, што Каардынацыйная рада, як і Офіс, зьяўляюцца толькі аднымі з суб’ектаў грамадзка-палітычнага  поля,і ня могуць зацьвярджаць ці пацьвярджаць  рашэньняў іншых суб’ектаў гэтага поля, тым больш у пытаньнях, якія тычацца вырашэньня агульнанацыянальных задачаў.
Відавочна,што такая  схема  была накіравана на прадухіленьне непажаданых рашэньняў, якія маглі зыходзіць ад грамадзянскай супольнасьці, і, у прыватнасьці, ад Грамадзкага аргкамітэту, які не зважаючы ні на што, змог падрыхтаваць адпаведныя  рашэньні. У той жа час рашэньні, якія  рыхтаваліся ў межах УПГ, прымаліся неадклядна й з подскакам.  
Такім чынам, беларуская грамадзянская супольнасьць мае справу зь вельмі грубай і нахабнай палітычнай афёрай, у выніку якой, пад гучныя словы аб дэмакратыі, свабодах, правах чалавека,  плюралізме й інш., рэалізуецца выключна недэмакратычная палітычная практыка, сутнасьць якой скіравана на далейшую манапалізацыю беларускага апазыцыйнага поля, на эксклюзіўнае прадстаўніцтва групай авантурыстаў дэмакратычных сілаў, на скіраваньне на гэту групу асноўных фінансавых і іншых плыняў, на захоп улады ў краіне, каб рабаваць і кантраляваць яе такім жа чынам.
Зважаючы на гэта, мы рашуча асуджаем гэтыя дзеяньні й прапануем усім суб’ектам грамадзка-палітычнага поля стварыць адказную альтэрнатыву антыбеларускім сілам, каб захаваць нашу краіну, вярнуць у яе законнасьць і парадак, прыцягнуць злачынцаў да адказнасьці.
Грамадзка-палітычнае аб’яднаньне “Нацыянальна-дэмакратычная плятформа”
03.04.2024
 

Еще по теме:

Побег на Украину. Как легально сбежать из тоталитарного государства на автомобиле
10.12.2021
Эпидемия коронавируса, всячески отрицаемая Лукашенко, стала поводом для ограничения прав белорусов и фактического введения выездной визы. Теперь, что бы уехать из Беларуси придется пойти на массу ухищрений.
За машиной в Беларусь: россияне массово опустошают белорусские автосалоны
26.11.2021
Эпидемия COVID-19, беснующаяся уже второй год подряд, перевернула с ног на голову привычные сферы нашей жизни, сделав ранее немыслимое возможным. Оказалось, что автомобили, производимые в РФ, в Беларуси стоят дешевле, чем в России.
Социальная Беларусь. Пенсия выживания
15.11.2021
Независимо от лозунгов и официальной пропаганды, забота государства о старшем поколении, пенсионерах, служит неоспоримым индикатором его социальной политики, не на словах, а на деле показывая отношение власти к собственному народу.