Нобелеўскія лаўрэаты заклікаюць Лукашэнку вызваліць усіх палітвязняў.
Лаўрэаты павіталі прыняцце закона пра амністыю і зробленыя першыя крокі па вызваленні 18 цяжка хворых зняволеных у Беларусі.
Яны заклікалі Аляксандра Лукашэнку да праяўлення гуманнасці і міласэрнасці як чалавека адказнага перад народам і яго будучыняй, кажа лаўрэатка Нобелеўскай прэміі 2015 года з Беларусі Святлана Алексіевіч:
– Нельга так дзяліць грамадства, трэба знаходзіць супольную мову, з тымі хто сядзіць, з тымі хто супраць, хто незадаволены і з тымі хто задаволены. Гэта ж адна краіна, не трэба рабіць дзве краіны, у нас адна краіна Беларусь.
Гэта першы адкрыты зварот у гісторыі за подпісамі Нобелеўскіх лаўрэатаў да Лукашэнкі. Таксама зварот накіраваны да Генеральнага сакратара ААН, кіраўніцтва Польшчы і іншых краін з заклікам падтрымаць палітычную амністыю ў Беларусі.