За больш, чым год палітолаг Дзмітрый Балкунец наведаў 16 краін Еўропы. Ён здзяйсняе свой велатур па Еўропе, каб пачуць, убачыць і расказаць.
Пра краіны шмат гаворыць найперш іх архітэктура, кажа Зміцер Балкунец:
– Тая архітэктура, якая ёсць у Беларусі, ёй патрэбны толькі бульдозер. Т аму што ў Беларусі, на мой погляд, няма ніякага архітэктурнага стылю, які б мог быць прывабны не толькі для турыстаў, але і для пражывання людзей. Гэта такія баракі палепшанага тыпу. І нават за апошнія тры-чатыры дзесяцігоддзі, і нават савецкія баракі, якія будаваліся, гэта было проста жытло, каб людзі мелі нейкі дах. А жытло, якое зараз будуецца ў Беларусі, не мае ні архітэктурнага стылю, ніякіх такіх магчымасцяў, каб чалавек неяк вольна сябе адчуваў.
Паводле Дзмітрыя, у параўнанні з еўрапейскімі архітэктурнымі стылямі архітэктура Беларусі выглядае непрывабнай для турыстаў. А цікавыя архітэктурныя збудаванні ХІХ стагоддзя з дазволу дыктатара знішчаюцца.
Палітолаг Дзмітрый Балкунец наведаў 16 краін Еўразвязу - Рацыя