10.03.2024

Заява Нацыянальна-дэмакратычнай платформы аб выхадзе са складу Аргкамітэту па падрыхтоўцы выбараў у Каардынацыйную раду

Анатоль Фёдараў, грамадска-палітітычнае аб’яднаньне “Нацыянальна-дэмакратычная плятформа”

Тэзісы выступу на паседжаньні Аргкамітэту  08.03.2024 г.

1. Трансьляцыя паседжаньняў.
Трансьляцыю сёньняшняга паседжаньня (08.03.2024), згодна Рэгляманту, прапаную выкласьці ў адкрытым доступе. Апроч таго, прапаную тэісы майго выступу, як і ранейшых выступаў на паседжаньнях Грамадзкага аргкамітэту, дадаць у архіў, дзе разьмяшчаюцца ўсе пратаколы паседжаньняў.
2. Аб сытуацыі, зьвязанай зь дзейнасьцю Грамадзкага Аргкамітэту й выхадзе ГПА “Нацыянальна-дэмакратычная плятформа” са складу Аргкамітэту
1) у сярддзіне восені 2023 года грамадска-палітітычным аб’яднаньнем (ГПА) аб’яднаньнем  “Нацыянальна-дэмакратычная плятформа” была прапанавана ідэя Круглага стала, зь якой напачатку пагадзіліся ўсе асноўныя прадстаўнікі грамадска-палітітычнага поля, у тым ліку Каардынацыйнай рады (КР), якая, аднак,  потым  адыйшла ад гэтай ідэі й прапанавала ідэяю Грамадзкага Аргкамітэту; што, верагодна, было зроблена ня толькі па асабістай волі;
2) ідэя Грамадзкага Аргкамітэту стала  вульгарнай прафанацыяй  ідэі Круглага стала, прамым сьведчаньнем чаму стаў  і склад Аргкамітэту, больш чым  на 2/3 напоўнены прадстаўнікамі самазванных структураў; цалкам  былі падмененыя й функцыі, і роля  Круглага стала;
фактычна, ад ідэі Круглага стала  нічога не засталося;
3) адчуваючы небясьпеку для сябе ад таго, што ў Аргкамітэт папалі прадстаўнікі незалежных структураў, самазванныя структуры пастараліся  цалкам заблякаваць яго дзейнасьць, і звонку, і знутры;  на працягу амаль двух месяаў дзейнасьць Аргкамітэту была  ніяк не арганізавана, усяляк тармазілася прыняцьце  рашэньяў па паступіўшым прапановам, пакуль ініцыятыву на сябе ня ўзялі незалежныя структуры;
каб заблякаваць дзейнасьць Аргкамітэту й звонку, была створана упаўнаважаная працоўная група (УПГ), якая фармальна  аформіла ранейшы “дагаварняк”;
4) роля КР пры гэтым была, як і ў лукашэнкаўскай палаткі ў Беларусі, толькі  ў тым, каб зацьвердзіць рашэньні “дагаварняка” упаўнаважанай працоўнай групы, што рабілася неадклядна; любыя ж спробы самастойнасьці КР жостка спынядіся, як, напрыклад, на пачатку лютага;
асабліва патрэбна аадзначыць і наступнае, КР зьяўляецца толькі адным з суб’ектаў грамадска-палітітычнага поля й ня можа зацьвярджаць рашэньні іншых грамадска-палітітычных суб’ектаў, тым болей, пры стварэньні агульнанацыянальных інстытутаў, можа толькі ініцыяваць і ўдзельнічаць у гэтым працэсе нароўне зь іншымі суб’етамі;
наданьне грамадскай арганізацыі неўласьцівых для яе функцыяў і паўнамоцтваў стала  праявай палітычнага невуцтва адных, і грубых палітычных маніпуляцыў з боку другіх структураў;
разумеючы, што гэта можа адбыцца, ГПА “Нацыянальна-дэмакратычная плятформа”, пры падтрымцы іншых незалежных структураў, былі прапанаваны дэтальна распрацаваныя йнстытуцыянальныя мэханізмы па   фармаваньню легытымнага прадстаўнічага йнстытуту, але яны былі адкінутыя й нават не разглядаліся;
5) апофеозам жа палітычных  маніпуляцыяў, да якіх не далумаўся  й тэрарыстычны. рэжым  у Беларусі, стала  навязваньне Грам. аркамітэту, а знчыць і прадстаўленым у ім суб’ектам  грам. паліт. поля (апроч далучаных да “дагаварняка” упаўнаважанай працоўнай групы), 4-х узройневай сыстэмы прыняцьця рашэньняў, а менавіта: спачатку грамадскі аргкамітэт (з пераадоленьнем у ім упартага нутранога супраціву з боку большасьці) – потым адна з фрацыяў КР, якая пвінна вынесьці свой вэрдыкт – потым агульнае паседжаньне КР –  пасля чаго офіс Ціханаўскай (насамрэч, офіс Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП));
праз гэтую сыстэму й былі заблякаваныя ўсе рашэньні, якія зыходзілі ад Грамадскага аргкамітэту;
Такім чынам, мы маем справу зь вельмі грубай і нахабнай палітычнай афёрай, дзе за гучнымі словамі аб дэмакратычных каштоўнасьцях няма мейсца для палітычнага плюралізму, кампрамісу, дзе рэалізуюцца толькі карпаратывісцкія схемы й йнтарэсы.
У гэтым выступе я не называю ўсіх дэталяў афёры, бо яны шматгранёвыя, але яны будуць названыя, бо гэтага патрабуюць нашыя нацыянальныя йнтарэсы, ад гэтага залежыць лёс людзей, якія катуюцца  ў турмах. Грамадзтва павінна пазбавіцца ад небясьпечнай нарасьлі, каб выжыць.
У сувязі з гэтым, мы выходзім з Грамадзкага аргкамітэту, каб не прыкрываць сабой гэту палітычную афёру й прапануем  зрабіць гэта іншым суб’ектам грамадска-палітычнага поля.

Адказы на некаторыя пытаньні адносна ўдзелу ў працы Грамадзкага камітэту

Чаму мы далучыліся да Грамадзкага аргкамітэту па арганізацыі выбараў у прадстаўнічы ворган (не КР)?
1. Фармаваньньне легытымных нацыянальных інстытутаў зьяўляецца адной са стратэгічных нашых задачаў. Прадстаўнічы йнстытут найбольш  важны зь іх, паколькі дазваляе стварыць іншыя ўладныя йнстытуты й увесьці іх дзейнасьць у праваое поле. Па-за прававым полем частка апзыцыйных структураў, як і любых  іншых структураў, непазьбежна крыміналізуецца й пераўтвараецца ў структуры паўмафіёзнага й мафіёзнага тыпу.
2. Пачаткам фармаваньня легытымных нацыянальных інстытутаў павінны былі быць рашэньні Круглага стала, складзенага з прадстаўнікоў асноўных грамадска-палітычных суб’ектаў, але пасьля правалу кіеўскага саміту, які заявіў свае прэтэнзіі на такую ролю, гэта йдэя была скампраметавана й не магла быць рэалізавана ў паўнавартаснай форме. З-за непрадуманых дзеяньняў іншых суб’ектаў з патрыятычных колаў  і іх амбіцыяў гэта магчымасьць была страчана. Як вынік, на саміт мы ехалі зь вялікімі надзеямі, з саміта – зь вялікім разачараваньнем.
3. Грамадзкі аргкамітэт быў працягам ідэі Круглага стала й, нягледзячы на ўсе злоўжываньні пры яго фармаваньні, станавіўся адзінай магчымасьцю для далейшай рэалізацыі ідэяў Круглага стала, бо пасьля кіеўскага саміта меў найбольш шырокае прадстаўніцтва  грамадзянскай супольнасьці.
4. Пасьля шматлікіх кансультацыяў былі надзеі й на тое, што да працы Грамадзкага аргкамітэту далучацца й  іншыя патрыятычныя суб’екты, але яны, на жаль, не далучыліся, у тым ліку партыі, якія маюць прадстаўнікоў у нашым аб’яднаньні, што значна аслабіла нашыя пазыцыі й дазволіла нашым супернікам дзейнічаць значна больш нахабна й падступна.
Якія вынікі ўдзелу ў працы Аргкамітэту
1.Правядзеньне выбараў у КР шляхам галасаваньня сярод беларускіх грамадзянаў гэта праект самазванных структураў, які незаконны па сваёй сутнасьці, так як КР зьяўляецца грам. аб’ядненьнем, а ня ўладным  інстутытутам. Сутнасьць  жа нашага праекту (падыходу) – выбары ва ўладны йнстытут, з зараней вызначаным яго статусам, задачамі й паўнамоцтвамі. Менавіта гэтая  рашэньні  адстайвалася намі на працягу 2 месяцаў на паседжаньнях Грамадзкага аргкамітэту. І такія рашэньні Грамадзкім аргкамітэтам былі прынятыя, што стала вельмі значным палітычным посьпехам, паколькі маючы гэтыя рашэньні, мы можам ня толькі аспрэчваць тое, што навязана самазваннымі структурамі,  а й паставіць пытаньне аб незаконнасьці выбараў у КР у цэлым, як у палітычным, так і ў юрыдычным плянах.
2. Удзел у працы Аргкамітэту, дазволіў адсачыць таксама ўвесь мэханізм палітычных маніпуляцыяў, а значыць у нас ёсьць магчымасьць данесьці цалкам аб’етыўную йнфармацыю да грамадзтва й міжнароднай супольнасьці, падмацаваўшы гэта  неабходнымі даркумантамі, калі афёра ня будзе прыпынена.
3. Наша праца ў Аргкамітэце паказала, апроч таго, нашу поўную палітычную перавагу над апанэнтамі. І калі б нашы сіды былі зьяднаныя, у нашых апанэнтаў не было бы шанцаў на афёру.
4. Праца ў Аргкамітэце выявіла і шэраг нашых патэнцыйных прыхільнікаў і саюзьнікаў для далейшых дзеяньняў, дазволіла завязаць зь імі неабходныя стасункі.
Відавочна, усё гэта й ёсьць палітычная праца, а ня толькі дасужыя размовы.
 

Еще по теме:

Побег на Украину. Как легально сбежать из тоталитарного государства на автомобиле
10.12.2021
Эпидемия коронавируса, всячески отрицаемая Лукашенко, стала поводом для ограничения прав белорусов и фактического введения выездной визы. Теперь, что бы уехать из Беларуси придется пойти на массу ухищрений.
За машиной в Беларусь: россияне массово опустошают белорусские автосалоны
26.11.2021
Эпидемия COVID-19, беснующаяся уже второй год подряд, перевернула с ног на голову привычные сферы нашей жизни, сделав ранее немыслимое возможным. Оказалось, что автомобили, производимые в РФ, в Беларуси стоят дешевле, чем в России.