29.12.2023

Аб праблеме палітзьняволеных і магчымасьцях яе вырашэньня

1. Характарыстыка сытуацыі
1.1. Сытуацыя  з палітзьняволенымі ў Беларусі няўмольна пагаршаецца й ня можа быць вырашана  на ўзроўні недзяржаўных і квазыдзяржаўных структураў.
1.2. Захад не разглядае сытуацыю ў Беларусі як гуманітарную ці іншую катастрофу й ва ўмовах глябальнага крызысу не ймкнецца к яе неадкляднаму вырашэньню.
1.3. Заходнія санкцыі ў іх сёньняшніх формах ня толькі не паляпшаюць, а значна пагаршаюць сытуацыю з палітзьняволенымі, становяцца фактарам прадаўжэньня рэпрэсіяў, што абумоўлена самой лёгікай самазахаваньня рэжыму.
1.4.Такім ж нэгатыўнымі фактарамі зьяўляюцца й іншыя непрадуманыя й безадказныя дзеяньні (арганізацыя віртуяльнага папольля, бессыстэмныя акцыі супраціву, падштурхоўваньне грамадзянаў да іншых бессэнсоўных дзеяньняў – удзел у выбарчых фарсах, рэфэрэндумах і інш.).
1.5. Прадаўжэньне рэпрэсіяў дэмаралізуе беларускае грамадзтва, зьніжае яго грамадзую й палітычную актыўнасьць, робіць сытуацыю невырашальнай.
1.6. Спробы наладзіць перамовы з рэжымам  не сустракаюць водгуку, паколькі нічым не падмацоўваюцца й спалучаюцца  зь іншымі патрабаваньнямі, непрыймальнымі для рэжыму. Ня бачыць рэжым  і суб’екта для перамоваў.

2. SWOT-аналіз
2.1.      Асноўныя актары
2.1.1.Актары, падтрымліваючыя рэжым: адміністратыўныя структуры, суды, сілавы блок, буйны бізнэс, частка інтэлектуяльнай і культурнай эліты, частка іншых грамадзянаў Беларусі, зьнешнія актары: тэрарыстычныя й аўтарытарныя рэжымы (найперш, Расея), прарэжымнае лоббі ў правячых элітах іншых краінаў і міжнародных арганізацыях, зацікаўлены замежны бізнэс.
2.1.2. Актары, зацікаўленыя ў зьмене рэжыму: грамадзянская й палітычная супольнасьць Беларусі, большая частка йнтэлектуяльнай і культурнай эліты, малы й сярэдні бізнэс, большасьць беларускіх грамадзянаў, беларускае замежжа;
2.1.3. Актары, здольныя ўплываць на рэжым у пазытыўным накірунку: прадзяржаўніцкі настроеная частка эліты й чынавенства, суб’екты міжнародных дачыненьняў (краіны Захаду, Кітай, Казахстан, ААЭ, Ватыкан і інш. краіны, міжнародныя арганізацыі).
2.2. Матывацыя й дэматывацыя актараў
2.2.1. Матывацыя рэжыму па ўтрыманню палітзьняволеных і прадаўжэньню рэпрэсіяў:
а) запужваньне грамадзянаў, з мэтай недапушчэньня некантралюемай рэжымам  грамадзкай і палітычнай актыўнасьці, у т. л., пад час афыцыйных  кампаніяў (выбараў і інш.);
б) дэманстрацыя сваёй сілы, з мэтай пасеяньне бязьвер’я й канфліктаў сярод апанэнтаў рэжыму й узмацненьня й пашырэньня падтрымккі з боку сваіх прыхільнікаў;
в) дэманстрацыя для Расеі й іншых суб:ектаў міжнародных дачыненьняў свайго поўнага кантролю над тэрыторыяй (сувэрэннасьці);
г) выкарыстаньне палітзьняволеных, як закладнікаў для палітычнага гандлю й пазбаўленьня сябе ад магчымай адказнасьці.
2.2.2. Матывацыя апанэнтаў рэжыму:
а) ідэалісты: выкананьне свайго грамадзянкага й маральнага абавязку перад зьняволенымі (сябрамі, блізкімі, іншымі людзьмі);
б) прагматыкі: выкарыстаньне праблемы палітвязьняў як магчымасьці для палітычнай, фінансавай* і іншай падтрымкі сябе з боку зьнешніх партнэраў, штучнага навязваньня сябе на апазыцыйным полі;
в) іншыя грамадзяне: вяртаньне законнасьці й справядлівасьці як магчымасьць вяртаньня на Радзіму;.
*Калі б рэсурсы, выдзеленыя заходнімі дэмакратыямі пасьля 2020 году, хаця б часткова пайшлі на зьмену рэжыму, а не на ўтрыманьне паразытычных структураў, краіна была бы ўжо вольная, а людзі не пакутавалі бы ў турмах. Відавочна, што гэту праблему патрэбна вырашаць, а павінныя ў ёй павінны панесьці такую ж адказнасьць, як і бандыты.
2.2.3. Дэматывуючыя фактары для апанэнтаў рэжыму:
а) ідэалісты: адсутнасьць вынікаў, падаўленасьць, страта надзеі;
б) прагматыкі: героі патрэбны толькі мёртвыя альбо ў турме, а ні як канкурэнты на палітычным полі;
в) іншыя грамадзяне: разачараванасьць, страх, неабходнасьць  выжываньня ў новых умовах.
2.2.4. Матывацыя зьнешніх актараў:
а) дэманстрацыя сваёй прыхільнасьці дэмакратычным каштоўнасьцям, ідэям гуманнасьці, правоў чалавека;
б) пазбаўленьне ад апошняй дыктатуры ў Эўропе (без уліку Расеі, як пераважна азіяцкай і па мэнтальнасьці, і па тэрыторыі краіне);
в) забясьпячэньне нацыянальнай бясьпекі для краін-суседзяў і агульнаэўрапэйскай бясьпекі;
г) стварэньне буфернай зоны паміж  Захадам і Расеяй (блякаваньне Расеі, як небясьпечнага геапалітычнага актара);
г) магчымасьць для пашырэння сваіх бізнэс-інтарэсаў пасьля зьмены беларускага рэжыму;
д) уплыў на палітычныя працэсы ў Расеі, у выпадку дэмакратычнага. транзіту ў Беларусі.
2.2.5. Дэматывуючыя фактары для зьнешніх актараў:
а) завязаннасьць ў глябальных і рэгіянальных канфліктах, непрыярытэтнасьць беларускай праблемы;
б) палітычная безвыніковасьць санкцыяў і іншых дзеяньняў, яшчэ большая прывязка Беларусі да Расеі ў выніку іх ажыцьцяўленьня;
г) неадназначнае ўспрыняцьце санкцыяў з боку беларускіх грамадзянаў  і апазыцыі;
д) пагроза прымяненьня санкцыяў для асабістых эканамічных інтарэсаў;
е) адсутнасьць іншага эфэктыўнага  йнсрумэнтарыя  для ўзьдзеяньня  на беларускі рэжым ва ўмовах падтрымкі яго з боку Расеі й іншых краінаў.
2.3. Спрыяльныя фактары:
а) вымушанасьць беларускага  рэжыму ажыцьцяўляць пэўныя палітычныя зьмены ў краіне, што можа стаць пачаткам палітычнай турбулентнасьці;
б) пэўныя тэндэнцыі па кансалідацыі беларускай апазыцыі, фармаваньні ёю легытымных нацыянальных інстытутаў;
в) змаганьне за сваю незалежнасьць Ўкраіны, прыкметы нарастаючай палітычнай і эканамічнай нестабільнасьці ў Расеі;
г) пэўныя памкненьні з боку беларускага рэжыму па пазбаўленьню ад  ресейскай залежнасьці.
2.4. Неспрыяльныя фактары:
а) скансалідаванасьць беларускага рэжыму ў выніку нутранай і зьнешняй пагрозы;
б) падтрымка рэжыму з боку Расеі й іншых аўтарытарных рэжымаў, ваенная прысутнасьць Расеі на тэрыторыі краіны, невысокая залежнасьць рэжыму ад дэмакратычных краінаў;
в) усё меньшая верагоднасьць рашучага посьпеху Ўкраіны ў вайне з Расняй, магчымасьць гандлю Беларусью ў перамовах паміж Захадам  і Расеяй;
г) працягваючыся працэсы па стварэньню Саюзнай дзяржавы (фактычна, інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі); інфільтрацыя расейскага кадравага й іншага элементу ў адміністратыўныя й сілавыя структуры Беларусі, бізнэс-сфэру, сфэру культуры, СМІ; прарасейскія настроі ў гэтых структурах і сярод значнай часткі грамадзянаў;
д) нарастаючая канфрантацыя ў шэрахах беларускай апазыцыі; супраціў пазытыўным пераменам  з боку карпаратывісцкіх структураў  і іх лоббі ў іншых краінах;
е) спалучэньне патрабаваньняў па вызваленьню палітзьняволеных зь іншымі патрабаваньнямі  (па правядзеньню свабодных і дэмакратычных выбараў, прыцягненьню да адказнасьці злачынцаў, вываду расейскай ядравай зброі й інш.).

3. Магчымыя крокі па вырашэньню праблемы палітзьняволеных
3.1. Безумоўнае прыпыненьне дзеяньняў, якія не вырашаюць беларускіх праблемаў, а вядуць толькі к прадаўжэньню й пашырэньню рэпрэсіяў (п.1.4) .
3.2. Недапушчэньне дзеяньняў  (з абавязковай іх прававой ацэнкай), якія нясуць  пагрозу нацыянальным інтарэсам (п.1.3), штурхаюць краіну ў Расею, робяць невырашальнай праблему палітзьняволеных.
3.3. Адзьдзяленьне праблемы палітзьняволеных ад іншых праблемаў (п.2.4 (е)), падзел праблемы на гуманітарны (закладнікі) і палітычны блёкі (палітзьняволеныя), кожны зь якіх павінен прадугледжваць свае мэханізмы вырашэньня.
3.4. Пераадоленьне супрацьстаяньня ў шэрагах апазыцыі (закладнікамі чаго й зьяўляюцца паліттняволеныя), наладжваньне дыялёгу паміж паміж рознымі грамадзка-палітычнымі сіламі, прыняцьце супольнай стратэгіі дзеяньняў.
3.5. Недапушчэньне выкарыстаньня праблемы палітзьняволеных у йнтарэсах паразытычных структураў (п.2.2.2 (б), якія аб’ектыўна зацікаўленыя ў яе замарожваньні (першаыя публічныя дыскусіі па праблеме палітзьняволеных адбыліся  толькі праз тры гады).
3.6. Фармаваньне легытымных інстытутаў беларускай улады, якія здольныя стаць суб’ектам міжнародных і іншых (п.1.6) дачыненьняў, скансалідаваць беларускае грамадзтва, ажыцьцявіць дзейсныя меры па спыненьню злачынстваў і вызваленьню палітзьняволеных.
3.7. Арганізацыя  праваахоўчых структураў (сьледзтва, пракуратура, суды), што  зробіць няўхільнай адказнасьць за злачынсты, будзе стрымліваць іх, дазволіць ажыцьцявіць іншыя неабходныя дзеяньні (п.3.8. і 3.9.).
3.8. Правядзеньне Міжнароднага Трыбуналу над злачынцамі, як аднаго з найбольш дейсных мэханізмаў узьдзеяньня на рэжым (правядзеньне Трыбуналу павінна йніцыявацца выключна нацыянальнымі, а не міжнароднымі ці іншымі йнстытутамі, каб вынікі яго былі максымальна  эфэктыўнымі).
3.9. Задзейнічаньне іншых мэханізмаў, якія б зрабілі немагчымым далейшае зьдзяйсьненьне злачынстваў (міжнародны вышук, арышт рахункаў і маёмасці, прыпыненьне бізнэсаў, блякаваньне транспарту й інш.).
3.10. Падрыхтоўка палітычнага й вайсковага пляну па вызваленьню краіны, з рэалізацыяй яго пры першых спрыяльных магчымасьцях  (п.2.3) і адпаведнай падтрымцы з боку матываваных партнэраў (п.2.2.4).
3.11. Прымус рэжыму  (у выніку перамоваў ці іншым шляхам) да безумоўнага вызваленьня палітзьняволеных і іншых неабходных дзеяньняў.

26.12.2023
Падрыхтаваў Фёдараў Анатоль на аснове абмеркаванняў экспертнай групы Мінскага форуму (1-3 снежня 2023).
 

Еще по теме:

Побег на Украину. Как легально сбежать из тоталитарного государства на автомобиле
10.12.2021
Эпидемия коронавируса, всячески отрицаемая Лукашенко, стала поводом для ограничения прав белорусов и фактического введения выездной визы. Теперь, что бы уехать из Беларуси придется пойти на массу ухищрений.
За машиной в Беларусь: россияне массово опустошают белорусские автосалоны
26.11.2021
Эпидемия COVID-19, беснующаяся уже второй год подряд, перевернула с ног на голову привычные сферы нашей жизни, сделав ранее немыслимое возможным. Оказалось, что автомобили, производимые в РФ, в Беларуси стоят дешевле, чем в России.