08.01.2024

Аб неабходнасьці стварэньня, статусе й паўнамоцтвах парляманцкага йнстытуту

1. Ва ўмовах тэрарыстычнага рэжыму й зьнешняй экспансіі фармаваньне нацыянальных уладных інстытутаў зьяўляецца жыцьцёва важнай для краіны задачай. Стыхійна ўзьнікшыя пасьля 2020 году квазыўладныя структуры  ня маюць неабходнага прававога грунту, што прыводзіць к шматлікім нэгатыўным зьявам у іх працы. У суаязі з чым узьнікае неабходнасьць стварэньня йнстытуту, які ўнармаваў бы іх дзейнасьць,  зрабіў  яе  публічнай і адказнай перад грамадзтвам.
2. У сучаснай дзяржаўна-прававой практыцы такім уладным інстытутам зьяўляецца парлямант, які мае адначасна й іншыя функцыі: прадстаўнічыя, кантрольныя, фінансава-бюджэтныя, устаноўчыя й інш.
3. Асаблівую ролю парляманту й яго статус  падкрэсьлівае  назва гэтага йнстытуту (Вярхоўная Рада, Нацыянальная Рада, Сойм і ці інш.).  Вельмі важна гэта й у беларускай сытуацыі.  Асабліва пад час выбарчай кампаніі. У прыватнасьці, калі выбары будуць адбывацца не ў Каардынацыйную, а ў Нацыянальную Раду, бязь лішніх намаганьняў вырашаюцца  наступныя задачы:
а) ліквідуецца  вялізны  нэгатыўны фон, які ўтварыўся  вакол КР  і, безумоўна, будзе перанесены  на новы  йнстытут;
б) выбарчая кампанія стане  значна больш зразумелай і прывабнай для суб’ектаў грамадзка-палітычнага поля  і беларусаў і, а значыць,  значна больш масавай;
в) зьявіцца магчымасьіь для пазытыўнай і зладжанай кампаніі ў сродках інфармацыі, што яшчэ больш мабілізуе людзей, і ў выніку мы атрымаем  не 50 тысяч (што раўназначна палітычнаму фіяска), а 500 тысяч выбаршчыкаў, якія прымуць удзел у галасаваньні;
г) адбудзецца  не далейшае рзьяднаньне, а зьяднане беларускага грамадзтва; а да дзейнасьці новага  йнстытуту будзе прыцягнута асаблівая ўвага;
д) створацца ўмовы для шырокага  міжнароднага прызнаньня гэтага йнстытуту й інш.
4. Відавочна, што ствараемыя нацыянальныя  йнстытуты  не павінны паўтараць дачыненьні й задачы тых структураў, якія створаны  тэрарыстычным рэжымам, а адпавядаць патрабаваньням і задачам, якія характэрныя  для  дэмакратычных краінаў.
5. Задачы йнстытуту парляманцкага тыпу, з улікам беларускіх абставінаў,  могуць быць, у такім выпадку, наступныя:
- прыняцьце канстытуцыйнага й іншых прававых актаў, якія ўрэгулююць дзейнасьць новых уладных інстытутаў;
- фармаваньне й удзел у фармаваньні новых інстытутаў (устаноўчыя функцыі) ;
- стварэньне прававых і іншых умоваў для прыцягненьня да адказнасьці злачынцаў (у т. л., ініцыяваньня Міжнароднага трыбуналу);
- супраца па гэтым і іншым пытаньням зь міжнароднымі й нацыянальнымі йнстытутамі;
- распрацоўка заканадаўства пераходнага пэрыяду;.
- слуханьні па грамадзка значным  пытаньням, з прыняцьцем па ім адпаведных рашэньняў;
- стварэньне адмысловых парляманцкіх камісіяў  (кантрольныя функцыі) і інш.
У такім выпадку беларусы атрымаюць уладны  інстытут, які будзе вырашаць нацыянальныя, а ня іншыя задачы.

  Грамадзка-палітычнае аб’яднаньне
“Нацыянальна-дэмакратычная плятформа

  08.01.2023


  08.01.2023
 

Еще по теме:

Побег на Украину. Как легально сбежать из тоталитарного государства на автомобиле
10.12.2021
Эпидемия коронавируса, всячески отрицаемая Лукашенко, стала поводом для ограничения прав белорусов и фактического введения выездной визы. Теперь, что бы уехать из Беларуси придется пойти на массу ухищрений.
За машиной в Беларусь: россияне массово опустошают белорусские автосалоны
26.11.2021
Эпидемия COVID-19, беснующаяся уже второй год подряд, перевернула с ног на голову привычные сферы нашей жизни, сделав ранее немыслимое возможным. Оказалось, что автомобили, производимые в РФ, в Беларуси стоят дешевле, чем в России.